Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ХVI раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху

15.03.2021

На базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» прайшла ХVI раённая Алімпіяда па Правілах дарожнага руху.

42 навучэнцы 5,6,7 класаў з 14 устаноў адукацыі раёна паказалі свае веды і эрудыцыю. На ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства поспехаў хлопцам пажадаў Пасека У. I., старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС.

Пакуль адны навучэнцы выконвалі алімпіядныя заданні, у іншых была магчымасць наведаць школьны музей.

Вось і надышоў урачысты момант падвядзення вынікаў. Памятнымі прызамі, прадастаўленымі аддзяленнем ДАІ Валожынскага РАУС, раённай арганізацыйнай структурай «ДТСААФ», Валожынскай раённай арганізацыяй РГА «Белая Русь», былі ўзнагароджаны навучэнцы - пераможцы ў асабістым першынстве, а таксама тры каманды, якія паказалі лепшы вынік.

Пераможцамі ў асабістым першынстве сталі:

сярод вучняў 5 класаў

І месца - Новік Павел, Дорскi ВВК д/с-СШ

ІІ месца - Зелюткiн Ігар, Івянецкая сярэдняя школа

ІІІ месца – Вярбіцкі Дзмітрый, Пугачоўскі ВВК д/с-СШ

сярод вучняў 6 класаў

І места - Кляпец Усевалад, Гімназія № 1 г. Валожына

II месца –Котаў Ілля, Пяршайскі ВВК д/с-СШ

III месца – Аляксандр Гарбачэўскі, Сакаўшчынскі ВВК д/с-СШ

сярод вучняў 7 класаў

I месца - Новік Соф'я, Дорскi ВВК д/с-СШ

II месца - Зялюткiна Тамiла, Івянецкая сярэдняя школа

III месца – Паліна Ганчарык, Сакаўшчынскі ВВК д/с-СШ

Па выніках Алімпіяды першае месца заняла каманда ДУА «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», другое - ДУА «Гімназія №1 г. Валожына», на трэцюю прыступку п'едэстала паднялася каманда Івянецкай сярэдняй школы.

Прызамі пераможцаў у творчым конкурсе відэа ролікаў «Калі б я быў інспектарам ДПС» за самы змястоўны і арыгінальны ўзнагароджаны каманды: ДУА «Дорскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Валожына» і ДУА «Багданоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа».

Задайте вопрос