Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Дзень бяспекі. Увага ўсім!» у інтэрнаце

15.03.2021

У рамках акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» прайшло прафілактычнае мерапрыемства з жыхарамі інтэрната дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй».

Падчас сустрэчы з ратавальнікамі, удзельнікі акцыі складалі формулы пажару і формулы бяспекі, разгадвалі загадкі, высвятлялі прычыны, па якіх мог адбыцца пажар у той ці іншай сітуацыі, глядзелі навучальныя фільмы, успомнілі пра тое, што такое сігнал «Увага ўсім!» З дапамогай гульні «Крокі бяспекі», прысутныя аднавілі свае веды аб правільных дзеяннях пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый. Некаторыя заданні апынуліся цяжкімі, пры іх выкананні ўзнікалі пытанні, на якія тут жа былі атрыманы кампетэнтныя адказы.

- Калі здарыўся пажар, не панікуйце. Выклікайце выратавальнікаў па тэлефоне «101» або «112». Назавіце дыспетчару адрас, месца пажару, паведаміце аб наяўнасці ў будынку людзей. Дапамажыце састарэлым і непаўналетнім і пакіньце памяшканне, - распавядала прысутным старшы інспектар Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алеся Радвіловіч.

- Мерапрыемства атрымалася цікавым і насычаным рознымі заданнямі. Нашым жыхарам вельмі карысны такія напаміны, – пракаментавала выхавальнік інтэрната.

Задайте вопрос