У рамках работы школы прафесійнага майстэрства ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» для кіраўнікоў устаноў культуры клубнага тыпу раёна былі арганізаваны і праведзены вучэбна-метадычныя заняткі, на якіх супрацоўнікі сельскіх клубных устаноў раёна атрымалі практычныя веды, як зрабіць правільны здымак мерапрыемства, зафіксаваць рух у кадры, захоўваючы малюнак выразным, працаваць са святлом і колерам, развіваць творчую інтуіцыю і эксперыментаваць; як даць інфармацыю аб праведзеных мерапрыемствах на сайт, у СМІ, працаваць з электроннай поштай; абмяняцца з калегамі вопытам працы, атрымаць тэарэтычныя веды па арганізацыі работы ва ўстановах.
Майстар-клас «Упрыгожванні з сурвэтак» правяла кіраўнік народнага аб'яднання майстроў «Скарбніца». Матэрыял ілюстраваўся макетамі і сувенірамі «Велікоднае яйка»,«Птушка», «Кветка «Лілія», што дазволіла ўсім прысутным пазнаёміцца з тэхналогіяй вырабу вырабаў з сурвэтак.


