Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства «Без усмешкі жыць нельга!»

02.04.2021

Для навучэнцаў гімназіі №1 у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства «Без усмешкі жыць нельга!», прымеркаванае да Дня смеху.

Хлопцы даведаліся, адкуль прыйшло ў нашу краіну гэта свята і чаму яно адзначаецца менавіта 1 красавіка, высветлілі, як жартуюць і разыгрываюць адзін аднаго ў гэты дзень жыхары розных краін свету. Многія прыпісваюць гэту традыцыю Старажытнага Рыму або Старажытнай Індыі. Па найбольш распаўсюджанай версіі гэта свята паўстала ў Францыі ў 1564 годзе ў сувязі з пераносам пачатку года з 1 красавіка на 1 студзеня. Не атрымаўшы ў той дзень традыцыйных падарункаў, расчараваныя падданыя сталі лічыць 1 красавіка днём падману.

На свяце гучалі самыя незвычайныя, нелагічныя, заблытаныя і вясёлыя загадкі і чытачам было прапанавана паспаборнічаць у знаходлівасці, спрыце і кемлівасці.

Цікавасць у рабят выклікала выстава дзіцячых кніг са смешнымі казкамі і апавяданнямі «Кнігі, падымаючыя настрой!»

Давайце ж часцей смяяцца і ўсміхацца - гэта карысна для здароўя! І атрымлівайце пазітыўны настрой з вясёлых кніг!

Задайте вопрос