Псіхолаг звяртаў увагу падапечных на тое, як можна выйсці са стрэсавых сітуацый, як быць устойлівым да жыццёвых цяжкасцяў, як аналізаваць свае ўчынкі і іх наступствы. Усім жадаючым выказацца было прадастаўлена слова. Таксама прысутным была дадзена інфармацыя аб магчымасці атрымання псіхалагічнай дапамогі ў цэнтры, былі ўручаны візітоўкі з тэлефонам экстранай псіхалагічнай дапамогі.
У канцы мерапрыемства ўсім удзельнікам мерапрыемства ў рамках дабрачыннай акцыі «Тварыць дабро - гэта лёгка», якая стартавала і рэалізавана дзякуючы падтрымцы ГА «БелАI», РМ «Адвентысцкае агенцтва дапамогі і развіцця» «АДРА», а таксама спонсарскай дапамогі ТДА «Віталюр» і закрытага акцыянернага таварыства «Мінскі завод безалкагольных напояў», былі ўручаны прадуктовыя наборы.


