Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

02.04.2021

Кніга для любога чалавека мае велізарнае значэнне. Без кніг немагчыма абысціся. Прыходзіць яна да чалавека ў самым раннім узросце. Само дзіця яшчэ не ўмее чытаць, але мама ўжо чытае яму простыя вершы.

Штогод 2 красавіка, у дзень нараджэння вялікага казачніка з Даніі Г. Х. Андэрсана, увесь свет адзначае Міжнародны дзень дзіцячай кнігі. У гэты дзень нашу бібліятэку наведалі выхаванцы дзіцячага садка №2.

Бібліятэкары расказалі дзецям аб гісторыі ўзнікнення гэтага свята, аб самiм казачнiку і яго творчасці. Самыя вядомыя героі дацкага пісьменніка сустракалі чытачоў на выставе «Казачнік Дацкага каралеўства». Дзеці з задавальненнем пабывалі ў краіне цудаў Андэрсана, адказалі на пытанні віктарыны.

Задайте вопрос