Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

З 2 па 9 красавіка 2021 года на тэрыторыі Валожынскага раёна Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей»

02.04.2021

АДАІ Валожынскага РАУС для папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх з 2 па 9 красавіка бягучага года праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей».

Падчас акцыі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правядуць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах, грамадскіх арганізацыях. Увага кіроўцаў будзе звернута на няўхільнае захаванне ПДР у частцы бяспечнай перавозкі юных пасажыраў, а таксама правілаў перавозкі арганізаваных груп дзяцей аўтобусамі сярод перавозчыкаў і арганізатараў перавозкі (установы адукацыі, турыстычныя фірмы і інш.). Акрамя таго, дарослым будзе рэкамендавана кантраляваць сваіх дзяцей пад час іх знаходжання на вуліцы і неабходнае абазначэнне святлоадбіўнымі элементамі ў цёмны час сутак.

Пасля завяршэння канікулаў супрацоўнікі міліцыі наведаюць навучальныя ўстановы. Падчас сустрэч з супрацоўнікамі АДАI і ІСН Валожынскага РАУС хлопцы паўтораць галоўныя і неабходныя правілы бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху: як правільна паводзіць сябе на вуліцы, пры пераходзе пешаходных пераходаў, успомняць правілы руху на роварах, самакатах і іншых сродках перамяшчэння.

Для прафілактыкі парушэнняў ПДР, аказання дапамогі грамадзянам і арганізацыі дарожнага руху супрацоўнікі ДАІ ў гэтыя дні будуць несці службу на найбольш напружаных участках вулічна-дарожнай сеткі, непасрэдна прылеглых да ўстаноў адукацыі.

З пачатку бягучага года на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістравана 14 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 16 дзяцей атрымалі траўмы. Прычым практычна ва ўсіх аўтааварыях дзеці-пасажыры перавозіліся з парушэннямі правілаў бяспечнай перавозкі. Адно ДТЗ адбылося па віне непаўналетняга кіроўцы. На тэрыторыі Валожынскага раёна з пачатку бягучага года зарэгістравана 1 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетняга, у выніку якога 1 непаўнагадовы пасажыр атрымаў траўмы.

30.03.2021 каля 23:10 гадзін 19-гадовы жыхар Валожынскага раёна, не маючы права кіравання аўтамабілямі і знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кіруючы аўтамабілем «БМВ», пры выездзе з дарогі з жвіровым пакрыццём з боку в.Глеі на 11 км дарогі Кіевец-Манькоўшчына-Бакшты з асфальтаваным пакрыццём не правільна абраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, пасля чаго працягнуў рух прама, з'ехаў у кювет, дзе здзейсніў наезд на дрэва. У выніку ДТЗ пасажыр, 14-гадовая жыхарка Валожынскага раёна, атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі была шпіталізавана ў бальніцу.

Паважаныя дарослыя, выконваючы правілы дарожнага руху, вы становіцеся яркім і станоўчым прыкладам для юных удзельнікаў дарожнага руху. Бяспека дзяцей у першую чаргу залежыць ад вашай увагі і паўсядзённага кантролю.

АДАІ Валожынскага РАУС

Задайте вопрос