Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах

05.04.2021

З 29 сакавіка па 2 красавіка 2021 года праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У склад каманды Мінскай вобласці па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ўвайшла навучэнка 11 класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г.Валожына» Радзівілко Ганна Аляксандраўна.

Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» праходзіў на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 7 г.Кобрына».

Па выніках тэарэтычнага і практычнага тураў прадстаўніца Валожынскага раёна паказала бліскучыя вынікі, што дазволіла ёй увайсці ў лік лепшых і атрымаць дыплом другой ступені.

Віншуем Ганну і настаўніка працоўнага навучання Кербедзь Іну Леанідаўну з перамогай на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды!

Дзякуем удзельніку, педагогу, бацькам!

Задайте вопрос