Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Кот у мяшку»

05.04.2021

Кніжная выстава - гэта заўсёды цікава і займальна, а выстава-сюрпрыз цікавая ўдвая. Толькі пры адным слове «сюрпрыз» у дзяцей загараюцца вочы, і разыгрываецца ўяўленне. Таму супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі вырашылі паднесці сваім чытачам падарунак і падрыхтавалі выставу-сюрпрыз «Кот у мяшку», якая дзейнічала ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі.

Дзякуючы арыгінальна прадуманаму афармленню, выстава прыцягвала ўвагу юных чытачоў. Кнігі для дзяцей былі схаваны пад вокладку і кожная пранумаравана. Было бачна, што дзецям выстава-сюрпрыз вельмі спадабалася, і яны змагаліся са спакусай разгарнуць кнігу тут жа, у бібліятэцы, але даведацца, што за твор «гуляе ў хованкі», хлопцы змаглі толькі дома. Дзецям такая арыгінальная кніжная выстава прыйшлася па душы.

Спадзяемся, што мы падарылі унікальную магчымасць не судзіць кнігу па вокладцы і адкрыць для сябе што-небудзь новае!

Задайте вопрос