8 красавіка ў Суднікоўскай школе прайшло мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ» па тэме «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў» у форме дыялогу. На мерапрыемства быў запрошаны першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Ціханоўскі Уладзімір Паўлавіч. У ходзе дыялогу былі абмеркаваны такія паняцці, як духоўныя і маральныя каштоўнасці , нацыянальныя культурныя каштоўнасці, грамадзянскасць, патрыятызм, талерантнасць, любоў да Радзімы, міралюбнасць... У канцы мерапрыемства Уладзімір Паўлавіч правёў гутарку з навучэнцамі аб працы студатрадаў у гэтым годзе, уручыў невялікія сувеніры. Тэма размовы актуальная, выклікала вялікую цікавасць. Мела вялікае выхаваўчае значэнне.


