У пачатку семінара выступіла намеснік дырэктара ДУ «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» Трахімовіч Вікторыя Васільеўна. Былі закрануты такія пытанні: асноўныя напрамкі работы ў 2021 годзе, удзел бібліятэк у раённых, абласных мерапрыемствах, паўната зместу інфармацыйных справаздач, праца бібліятэк з дзецьмі і падлеткамі ў 2021 годзе. Асаблівасці складання і падача інфармацыйных матэрыялаў на сайт бібліятэкі і ўдзел бібліятэк у напаўненні сайта інфармацыйнымі матэрыяламі.
Напрыканцы семінара выступіла дырэктар ДУ «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» Марыя Зігмундаўна Шынгер, якая падвяла вынікі працы бібліятэк за 1 квартал, дала рэкамендацыі па арганізацыі працы ўстаноў на вяснова-летні перыяд. У ходзе выступлення былі закрануты пытанні выканання працоўнай дысцыпліны на рабочых месцах.


