Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення. Мерапрыемствы акцыі накіраваны на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнка гатоўнасці тэрыторый і домаўладанняў грамадзян да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду.
Работнікі МНС наведаюць па месцы жыхарства адзінокіх і адзінока пражываючых састарэлых грамадзян і інвалідаў, сем'і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дадуць растлумачэнні і рэкамендацыі па павышэнню пажарнай бяспекі жылля. У ходзе акцыі запланаваны сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі. Работнікаў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, работнікаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, навучаць правілам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па папярэджанні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення.
Падчас акцыі кожны грамадзянін можа звярнуцца ў тэрытарыяльны орган па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.


