Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе

08.04.2021

З 5 па 8 красавіка ў г. Маладзечна праходзіла першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2009, 2010 гг. н. у якім тэнісісты ДЮСШ Валожынскага раёна змагаліся за перамогу. Нашы спартсмены сапраўдныя байцы, якія змагаліся за кожны мяч, не «паплылі», не зламаліся, а змагаліся і перамагалі! Абсалютнай чэмпіёнкай Мінскай вобласці сярод дзяўчат 2010 г. н. стала Гедроіць Надзея: 1 месца ў камандным заліку, 1 месца ў асабістым заліку, 1 месца ў парным заліку, 1 месца ў міксце.

1 месца - 2010 г. н. Іванчык Анастасія (камандны залік)

2 месца - 2010 г. н. Лугоўскі Дзяніс / Самец Аляксей (камандны залік)

3 месца - 2009 г. н. Сівая Яна / Аўсіенка Кацярына (камандны залік)

3 месца - Аўсіенка Кацярына (асабісты залік)

3 месца - Лугоўскі Дзяніс (асабісты залік)

1 месца - Гедроіць Надзея / Іванчык Анастасія (парны залік)

2 месца - Лугоўскі Дзяніс / Самец Аляксей (парны залік)

3 месца — Сівая Яна / Каляга Аляксандра (парны залік)

1 месца - Лугоўскі Дзяніс / Гедроіць Надзея (мікст)

2 месца - Самец Аляксей / Іванчык Анастасія (мікст)

3 месца - Рагель Павел / Аўсіенка Кацярына (мікст)

Задайте вопрос