Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Акцыя Беларускай алімпійскай акадэміі «Рэспубліканскі алімпійскі ўрок»

09.04.2021

Навучэнцы 4 «А» класа дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» з настаўнікам фізічнай культуры і здароўя Біцель А. В. прынялі ўдзел у акцыі Беларускай алімпійскай акадэміі «Рэспубліканскі алімпійскі ўрок», арганізаванай у рамках святкавання Міжнароднага дня спорту на карысць развіцця і міру, які адзначаюць 6 красавіка. Правядзенне «Алімпійскага ўрока» ў класе стала яркай падзеяй, якая пагрузіла хлопцаў у свет алімпізму, пазнаёміла з гісторыяй алімпійскага руху, яго атрыбутамі, традыцыямі і каштоўнасцямі. На ўроку навучэнцы даведаліся аб алімпійскай гісторыі Беларусі і маючых адбыцца гульнях XXXII Алімпіяды ў Токіа.

Выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу алімпійскага руху спрыяла фарміраванню ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцяў, імкненню да здаровага ладу жыцця, адказнасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.