Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Інфармацыйная гадзіна «Аб духоўных і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў»

09.04.2021

08.04.2021 у рамках праекта «ШАГ» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» для вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Валожынскага раёна прайшла інфармацыйная гадзіна «Аб духоўных
і маральных каштоўнасцях: дыялог пакаленняў».

У фокусе абмеркавання: духоўна-маральнае развіццё моладзі, духоўныя і маральныя каштоўнасці, нацыянальныя культурныя каштоўнасці, чалавечнасць, гуманнасць, прыстойнасць, сумленнасць, адказнасць, беражлівае захаванне і развіццё культурна-гістарычнай спадчыны, грамадзянскасць, патрыятызм, талерантнасць, памяркоўнасць , любоў да Радзімы, хрысціянскія прынцыпы, справядлівасць, працавітасць.

У дзяржаўнай установе адукацыi «Ракаўская сярэдняя школа» запрошаным госцем стаў протаіерэй Сяргей Лепін, настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў Ракаве, кандыдат багаслоўя, дацэнт Мінскай Духоўнай Акадэміі і Семінарыі, актыўна ўдзельнічаючы ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы і беларускага грамадства. Будучы вядучым місіянерскага блога ў інтэрнэце, ён паразважаў разам з навучэнцамі пра паняцці маральнасці, аб духоўна-маральным выхаванні і развіцці моладзі.

У пасяджэнні ШАГа навучэнцаў VIII класаў ДУА «Сярэдняя школа №1 г.Валожын» прыняла ўдзел Трацэўская Антаніна Уладзіміраўна, старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.

Падтрымліваючы дыялог з моладдзю, Антаніна Уладзіміраўна акцэнтавала ўвагу на валанцёрскай дзейнасці і прапанавала навучэнцам падзяліцца вопытам па рэалізацыі валанцёрскіх акцый,
а таксама разам з імі абмеркавала іх далейшую рэалізацыю ў рамках работы школьнага валанцёрскага атрада «Добрае сэрца».

У ходзе сустрэч не раз прагучалі словы любові да сваёй Радзімы, роднай зямлі. Хлопцы яшчэ раз пераканаліся, што грамадзянскасць і патрыятызм заўсёды былі і з'яўляюцца найважнейшымі маральнымі якасцямі беларускай нацыі, змаглі задаць свае пытанні, абмеркаваць атрыманыя адказы.