Удзельнікамі акцыі сталі і прадстаўнікі дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа №1 г. Валожына": навучэнцы 9 "Б"класа - Шырокаў Ягор, Александровічы Іван і Аляксандр, Машко Яўген, Байраш Аляксандр, Гіль Яўген; навучэнец 7 "В" класа Хаткевіч Іван, навучэнка 10 класа Калоша Кацярына; члены Маладзёжнага савета раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі. Вынікам працоўнай акцыі нашых актывістаў стала 6 500 пасаджаных саджанцаў хвоі ў лясной паласе в. Стайкі Валожынскага лясгаса. Асаблівы дух аб'яднаў усіх, хто па-сапраўднаму любіць сваю Беларусь!


