Гадзіна памяці пачалася выкананнем знакамітай песні «Бухенвальдскi набат» і паказам прэзентацыі пра лагеры смерці, у тым ліку і лагер Бухенвальд. Гэта сімвалічна, таму што менавіта ў канцлагеры Бухенвальд 11 красавіка 1945 года пачалося паўстанне зняволеных. Па знаку лагерных званоў тысячы людзей кінуліся на ахову. Вязні адбіралі ў ахоўнікаў зброю, стралялі па вышках, праломвалі праходы ў загародах. Калі ў канцлагер Бухенвальд увайшлі амерыканскія войскі, паўстаўшыя ўжо ажыццяўлялі кантроль над лагерам смерці. У значнай ступені дзякуючы гэтаму, нацысты не паспелі замесці сляды сваіх злачынстваў і паказанні вязняў дайшлі да міжнароднага Нюрнбергскага трыбунала.
Міжнародны трыбунал у Нюрнбергу ў 1946 годзе прызнаў, што зняволенне ў няволю мірных грамадзян замежных дзяржаў, роўна як і выкарыстанне іх працы ў прымусовым парадку ў інтарэсах Германіі, з'яўлялася не толькі ваенным злачынствам гітлераўскага рэжыму, але і злачынствам супраць чалавечнасці. Непасільная рабская праца, жудасныя ўмовы ўтрымання, пабоі і здзекі з боку наглядчыкаў, неаказанне медыцынскай дапамогі самым негатыўным чынам адбіваліся на здароўi, працягласці іх жыцця і псіха-эмацыйным стане ахвяр нацызму.
Мерапрыемства завяршылася паказам урыўка фільма «Хлопчык у паласатай піжаме».
Толькі захоўваючы памяць аб тых страшных падзеях і аддаючы даніну павагі загінуўшым і выжыўшым у тым пекле людзям, можна спадзявацца на тое, што падобнае больш ніколі не паўторыцца ў чалавечай гісторыі.


