Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Наш сябар Святлана Вітольдаўна Федарака - хто яна?

13.04.2021

«БЕЛАЯ РУСЬ» У АСОБАХ

Федорако

Настаўнік геаграфіі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.Валожын»,

кіраўнік раённага метадычнага аб'яднання настаўнікаў навучальных прадметаў «Геаграфія» і «Чалавек і свет»,

пераможца абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» (2009),

удзельнік рэспубліканскага этапа конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» (2009),

член Савета абласнога клуба педагагічных работнікаў Мінскай вобласці «Флагман»,

член рэспубліканскага клуба добраахвотнай незалежнай грамадскай арганізацыі педагогаў «Крыштальны журавель»,

настаўнік-метадыст,

аўтар вучэбна-метадычнага комплексу факультатыўнага курса «Валожыназнаўства»,

аўтар публікацый: у часопісе «Геаграфія. Праблемы выкладання», у газеце «Настаўніцкая газета», у часопісе «Веснік адукацыі», часопісе «Народная асвета».

Святлана Вітольдаўна Федарака ў 1986 годзе скончыла геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У.І. Леніна. З 1989 года выкладае геаграфію ў гімназіі №1 г. Валожына.

Што паўплывала або хто паўплываў на выбар Вашай прафесіі? І чаму менавіта геаграфія?

З самага дзяцінства я марыла стаць настаўнікам, як мая мама Ніна Фёдараўна Федарака. Яна працавала настаўнікам пачатковых класаў. Я «дапамагала» маме пісаць планы і правяраць сшыткі. З дзяцінства я прасякла настаўніцкай прафесіяй. Так што настаўнікам я стала дзякуючы маёй маме.

А чаму геаграфія?.. Я вучылася ў сярэдняй школе № 1 г. Валожына. І геаграфію ў нас выкладала Святлана Саламонаўна Бушланава. Менавіта гэты таленавіты і крэатыўны настаўнік паўплываў на выбар маёй прафесіі. Чалавек высокай унутранай культуры і абсалютна адданы прафесіі і дзецям.

Зместам свайго прадмета для сваіх вучняў я адкрываю свет таямніц і адкрыццяў, свет разнастайнасці прыроды, жыцця і побыту людзей у ёй. Свет магутнай велічы прыроды і яе адначасовай ранімасці і безабароннасці. Свет навуковых спрэчак, паражэнняў і , абавязкова - перамог.

Вы займаецеся любімай справай усё сваё жыццё. І Ваша праца дае дабрадатны плён. Чым Вы можаце ўжо ганарыцца?

Справядліва сказана, што пісьменнік жыве ў сваіх творах, мастак - у карцінах, кампазітар - у створанай ім музыцы. А настаўнік жыве ў думках і ўчынках сваіх вучняў.

Таму прадметам майго гонару з'яўляюцца мае вучні і іх перамогi. Створаная атмасфера навуковага пошуку, узаемадзеяння і супрацоўніцтва паміж мной і вучнямі прыводзіць да рэзультатыўнага ўдзелу навучэнцаў у прадметных алімпіядах, навукова-практычных канферэнцыях, даследчых конкурсах абласнога, рэспубліканскага, міжнароднага ўзроўняў. Мой вучань узнагароджаны дыпломам 3 ступені на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па геаграфіі (2013 года) і з'яўляўся стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і моладзі. 5 вучняў удастоены дыпломаў на рэспубліканскіх конкурсах даследчых работ.

Самая вялікая гордасць мая - мой вучань, пераўзышоўшы свайго настаўніка - Курловіч Дзмітрый. Зараз гэта Дзмітрый Міраслававіч Курловіч - кандыдат геаграфічных навук, дацэнт, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ.

Я ганаруся тым, што з'яўляюся пераможцам конкурсу «Настаўнік года Мінскай вобласці - 2009», а на рэспубліканскім этапе конкурсу стала ўладальнікам дыплома Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «За эфектыўнае выкарыстанне сучасных сродкаў навучання».

Ганаруся тым, што маю кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік - метадыст» і з'яўляюся аўтарам вучэбна-метадычнага комплексу «Валожыназнаўства».

А яшчэ я ганаруся, што з рук Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка атрымала высокую ўзнагароду - медаль «За працоўныя заслугі».

Праца Святланы Вітольдаўны Федарака неаднаразова адзначалася Ганаровымі граматамі рэспубліканскага, абласнога і раённага значэння.

Нарыс пра настаўніка з Валожынскай гімназіі змешчаны ў кнігу «З любоўю да дзяцей» у рубрыцы «Педагогі, якія ўнеслі ўклад у развіццё педагагічнай навукі» (кніга выдадзена ўпраўленнем адукацыі і ўпраўленнем ідэалагічнай работы Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ).

Святлана Вітольдаўна, раскажыце пра свае прафесійныя інтарэсы і інтарэсы звычайнага чалавека - Святланы Федарака?

Кола маіх прафесійных і асабістых інтарэсаў дастаткова шырокае: ад метадычнай работы з настаўнікамі і навукова-даследчых пошукаў з вучнямі да рамантычнай паэзіі Срэбнага стагоддзя і класічнай аркестравай музыкі. Люблю слухаць Антоніа Вівальдзі, Фрыдэрыка Шапэна, Рыхарда Вагнера. З сучасных кампазітараў падабаюцца Радзівон Шчадрын, Філіп Гласс.

У вольны час перачытваю Ганну Ахматаву, Канстанціна Бальманта, Фёдара Салагуба. І кожны раз з новым сэнсам, з новымі эмоцыямі.

Святлана Вітольдаўна Федарака - прыроджаны педагог. Яна злучае ў сабе любоў да справы і да вучняў і ў поўнай меры ўвасабляе вобраз здзейсненага настаўніка.

Яна аддае энергію, розум і талент, сваё жыццё ў імя таго, каб кожны вучань стаў сапраўдным грамадзянінам, чалавекам з высакароднай душой.