Падлеткам прапануюць паўдзельнічаць у сеткавай экалагічнай віктарыне на тэму «Прырода і жывёльны свет Беларусі»
Арганізатарам конкурсу выступае раённае аддзяленне грамадскай арганізацыі «Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых». Сярод задач экавіктарыны – папулярызацыя беражлівага стаўлення да лесу і яго насельнікаў, выхаванне любові да прыроды, а таксама выяўленне і заахвочванне падлеткаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
Конкурс-віктарына праводзіцца да 20 мая 2021 года. У ім могуць прымаць удзел навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 13 да 17 гадоў.
Кожны ўдзельнік конкурсу-віктарыны павінен даць пісьмовыя адказы на пытанні ў Google-форме (спасылка клікабельная).
Разам з адказамі ўдзельнік прадастаўляе кароткую інфармацыю пра сябе: імя і прозвішча, узрост, нумар мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты.
Пры падвядзенні вынікаў будуць улічвацца максімальна правільныя адказы на пытанні.
Усе ўдзельнікі, якія даслалі правільныя адказы, будуць удзельнічаць у розыгрышы прызоў 22 мая, па адрасе: в. Ганчары, вул. Мядовая, 1.
Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі.


