Дарагія валожынцы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са святам Уваскрэсення Хрыстова – Святым Вялікаднем!
Гэты светлы дзень, які аб’ядноўвае мільёны вернікаў хрысціян па ўсім свеце, напаўняе нашы душы радасцю, надзеяй на добрыя, радасныя падзеі, гатоўнасцю да новага этапу шляху ў жыцці. Свята Вялікадня нясе вестку пра падораныя нам прабачэнне, міласэрнасць і любоў.
Для вернікаў Вялікдзень – галоўны сімвал Веры. У самой атмасферы велікодных урачыстасцей заключаны іх найважнейшы сэнс для кожнага чалавека, вялікая прыцягальная духоўная сіла. Як і тысячы гадоў назад, Вялікдзень прыносіць у нашы сем’і дабро, заклікае рабіць карысныя справы, клапаціцца пра родных і блізкіх, быць міласэрнымі да людзей.
Ад усёй душы жадаем усім выдатнага здароўя, душэўнай гармоніі, згоды і міру. Няхай вашы сэрцы напаўняюцца любоўю і дабрынёй, а ў дамах пануюць мір, згода, дабрабыт і добры настрой! Здароўя, шчасця і веры ў лепшае!
Яўген КРУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта,
Пётр БІБІК,
старшыня раённага Савета дэпутатаў


