Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

А. Дзмітрый сустрэўся з навучэнцамі Валожынскага ліцэя

03.05.2021

У святочны дзень благачынны Валожынскага раёна а. Дзмітрый сустрэўся з навучэнцамі Валожынскага ліцэя, якія пражываюць у інтэрнаце. Паразмаўляў з юнакамі і дзяўчатамі аб Светлым Хрыстове Уваскрэсеннi. Распавёў пра Пасху, як найвялікшым хрысціянскім свяце. Паведаміў пра тое, што гісторыя не данесла да нас дакладнай даты ўваскрасення Госпада, мы ведаем толькі, што гэта было вясной, калі іўдзеі святкавалі Песах. Аднак хрысціяне не маглі не адзначаць такую вялікую падзею, таму ў 325 годзе на першым Сусветным саборы ў Нікеі было вырашана пытанне з датай Вялікадня. Па пастанове сабора, святкавацца ён павіннен быў у першую нядзелю пасля веснавога раўнадзенства і поўні, па заканчэнні поўнага тыдня з часу старазапаветнай іўдзейскай Пасхі. Такім чынам, хрысціянскi Вялікдзень з'яўляецца святам «перасоўным» - у рамках часовага перыяду з 22 сакавіка па 25 красавіка (з 4 красавіка па 8 мая па новым стылі). Пры гэтым дата ўрачыстасці ў каталікоў і праваслаўных, як правіла, не супадае. У іх вызначэнні існуюць разыходжанні, якія ўзніклі яшчэ ў XVI стагоддзі пасля ўвядзення грыгарыянскага календара. Аднак сыходжанне Жыватворнага Агню менавіта ў дзень праваслаўнага Вялікадня кажа пра тое, што Нікейскі сабор прыняў правільнае рашэнне.

А. Дзмітрый падарыў дзецям святочныя падарункі, павіншаваў з Вялікаднем і ад чыстага сэрца пажадаў моцнай веры, моцных сіл і моцнага здароўя, добрых спраў, добрых вестак і добрых дзён у жыцці.

Задайте вопрос