Напярэдадні вялікага свята юныя ратавальнікі Валожыншчыны сумесна з ратавальнікамі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, які пражывае ў аграгарадку Сакаўшчына, каб павіншаваць яго са святам і аказаць пасільную дапамогу. Мікалай Рыгоравіч Гарнастай з радасцю сустрэў маладое пакаленне і прыняў віншаванні, якія хлопцы рыхтавалі з цеплынёй і велізарнай удзячнасцю да ветэрана. Цёплыя і шчырыя словы кранулі героя да глыбіні душы. Ветэран падзяліўся сваімі ўспамінамі аб цяжкіх ваенных гадах. А юныя ратавальнікі з цікавасцю слухалі чалавека, які на сваіх плячах вынес усе нягоды страшнай вайны, прайшоў вялікі жыццёвы шлях з радасцямі і поспехамі, стратамі і нягодамі.


