Ужо праляцела 76 гадоў з пераможнага мая 45-га года. Але да гэтага часу народ памятае гераічны подзвіг нашых салдат і ўшаноўвае памяць тых, хто не пашкадаваў сваё жыццё дзеля нас.
Напярэдадні Дня Перамогі супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі запрасілі вучняў 4 “Б” класа СШ№1 ў чытальную залу на літаратурна-музычную кампазіцыю “Вайна – боль і памяць народа”. Бібліятэкары расказалі дзецям пра пачатак вайны і Дзень Перамогі, пра юных герояў Вялікай Айчыннай вайны, на долю якіх выпала мноства выпрабаванняў. Асобная старонка мерапрыемства была прысвечана трагічнаму лёсу валожынскіх вёсак, якія падзялілі лёс Хатыні. Мерапрыемства суправаджалася песнямі “Дзень Перамогі”, “Свяшчэнная вайна”, “Цёмная ноч”. Разам з бібліятэкарамі дзеці чыталі вершы, прысвечаныя тэме вайны і Перамогі над фашызмам.
Школьнікі з радасцю віталі госця мерапрыемства мясцовага паэта Аляксандра Кулака, які шчыра і пранікнёна чытаў свае вершы .
Хлопчыкаў і дзяўчынак вельмі зацікавілі выданні ваеннай тэматыкі, прадстаўленыя на кніжна-ілюстрацыйных выставах “Вайна на старонках” і “Пусть помнят живые, пусть знают потомки”, а таксама вастава малюнкаў “ Как хорошо на свеце без войны” вучняў 2 “А”класа СШ№1.


