Гасцей чакала насычаная святочная праграма на свежым паветры. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся шмат новага аб ваенных падзеях, патрыятызме нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Прадстаўнікі вайсковай часці 30695 г. Валожына распавялі, чым жыве сучасны салдат, затым усе разам спявалі ваенныя песні. У рамках мерапрыемства быў праведзены ўрачысты прыём валанцёраў сталага ўзросту ў члены ГА «БСЖ». Таксама выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў маглі сваімі рукамі паспрабаваць сабраць аўтамат, пагаварыць па рацыі, прымерыць ваенную экіпіроўку, а Валожынская раённая ветэранская арганізацыя правяла для вайскоўцаў акцыю «Бабулін пірог». Вочы гледачоў радавалі стацыянарныя стэнды з фотаздымкамі і інфармацыяй аб сваяках супрацоўнікаў – удзельнікаў Вялiкай Айчыннай вайны, створаныя ў рамках акцыі «Беларусь памятае. Мы памятаем» і, выстава сувенірнай прадукцыі, зробленай выхаванцамі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. У канцы мерапрыемства вайскоўцы частавалі гасцей салдацкай кашай і гарачай гарбатай.
Падобныя мерапрыемствы за кошт яркіх уражанняў і канкрэтных гістарычных фактаў, даступных людзям з інваліднасцю і пажылым грамадзянам і выклікаючых у іх моцныя эмоцыі, - замацоўваюць веды аб ВАВ, выхоўваюць пачуццё гонару за свой народ і войска, вучаць праяўляць любоў да Радзімы.


