Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Душою маладыя заўсёды»

07.05.2021

6 мая 2021 года у фае ДУК «Валожынскі раённы цэнтр культуры» адбыўся I раённы фестываль жаночых клубаў па інтарэсах і аматарскіх аб'яднанняў ветэранаў працы сельскіх устаноў культуры клубнага тыпу Валожынскага раёна «Душою маладыя заўсёды», прысвечаны Году адзінства.

Фестываль праводзіўся з мэтай фарміравання станоўчага сацыяльнага статусу пажылых людзей у сучасным грамадстве, падтрымкі актыўнай жыццёвай пазіцыі і стварэння ўмоў для задавальнення патрэб у творчай самарэалізацыі людзей сталага ўзросту, актывізацыі ўдзелу жыхароў вёсак у сацыяльна-культурным жыцці грамадства.

У раёне на базе ўстаноў культуры клубнага тыпу працуе 8 аматарскіх аб'яднанняў ветэранаў працы і жаночых клубаў па інтарэсах. У фестывалі прынялі ўдзел аб'яднаннi Сакаўшчынскага, Багданоўскага і Дубінскага сельскіх цэнтраў культуры, Дорскага і Пугачоўскага сельскіх дамоў культуры і Суднікоўскага сельскага клуба. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.

Праграму фестывалю склалі:

- відэа прэзентацыі аматарскіх аб'яднанняў, якія адказваюць напрамку дзейнасці;

-выставы работ удзельнікаў аматарскіх аб'яднанняў, жаночых клубаў па інтарэсах «Майстар добрых спраў»;

-творчы марафон.

Удзельнікі I раённага фестывалю аматарскіх аб'яднанняў атрымалі карысны вопыт і станоўчыя эмоцыі.

За «круглым сталом», які адбыўся па выніках фестывалю, быў адзначаны высокі ўзровень падрыхтаваных выступленняў і майстэрства ўдзельнікаў аматарскіх аб'яднанняў.

Задайте вопрос