Актывісты піянерскай дружыны ўсклалі гірлянду і кветкі да стэлы «Вызваленне».
Навучэнцы 5-х класаў прынялі актыўны ўдзел у спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка», прысвечанай 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Кожная каманда атрымала маршрутны ліст з заданнямі. Неабходна было прайсці 6 станцый. Хлопцы спаборнічалі ў трапнасці, сіле, спрыце, шпаркасці, адказвалі на пытанні па тэме Вялікай Айчыннай вайны. Усе каманды прайшлі этапы вельмі годна. Перамогу атрымала каманда «Дружба».
У завяршэнні гульні ўсіх удзельнікаў і заўзятараў пачаставалі «салдацкай кашай».


