8 мая ў Валожыне ў рамках Усебеларускага лёгкаатлетычнага прабегу адбыўся раённы прабег, прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Мерапрыемства сабрала шмат прадстаўнікоў арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна, а таксама прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, якія такім чынам вырашылі ўшанаваць памяць герояў фронту і тылу, мірных жыхароў, што перажылі ваеннае ліхалецце, і тых людзей з легендарнага пакалення, каго ўжо няма побач з намі.
Стартавалі ўдзельнікі ад сярэдняй школы № 2 г. Валожына, а завяршылі бег каля помніка Смуткуючай маці на былым стадыёне мясцовай воінскай часці, дзе ўсклалі кветкі да мемарыялу.


