Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

ПАКУЛЬ ЖЫВАЯ ПАМЯЦЬ, ЖЫВЫЯ І МЫ. Кіраўніцтва райвыканкама напярэдадні свята Вялікай Перамогі здзейсніла велапрабег

12.05.2021

Па ініцыятыве раённай улады 8 мая адбыўся велапрабег па месцах захавання воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзел у ім прымалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген КРУКОВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр БІБІК, намеснікі кіраўніка Валожыншчыны Ігар ШАКУН, Вольга БАГАТЫРОВА, Дзмітрый ПРОТАС, а таксама кіраўнік спраў райвыканкама Наталія ЖУКОЎСКАЯ.

Група стартавала з Белакорца, маршрутам былі ахоплены помнікі ў Яцкаве, пасёлку Першамайскі, Івянцы і Ракаве. Удзельнікі велапрабегу ўшанавалі памяць землякоў вянкамі і кветкамі.

Сяргей САДОЎСКІ 

Задайте вопрос