Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Па сцежках літаратурнай спадчыны Валожыншчыны

12.05.2021

Пярвічная ветэранская арганізацыя гарпасёлка Івянец наладзіла Прэзентацыю кнігі “Ад каранёў да кроны” нашай таленавітай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, былога
кіраўніка народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” РЦК Валянціны Францаўны Гіруць-Русакевіч.

Мерапрыемства прайшло ў мясцовай бібліятэцы. Яго ініцыятарам стала старшыняпярвічкі Аляксандра Пятроўна Нядзвецкая, якая запрасілада ўдзелу самых актыўных
членаў арганізацыі. А правяла знаёмства на паэтычнай хвалі Людміла Уладзіміраўна Страчынская – ветэран педагагічнай працы Івянеччыны,выдатны знаўца і экскурса- вод па літаратурнай спадчыне Валожыншчыны. Яна зрабіла выставу кніг “рунеўцаў”, а таксама расказала пра творчы шлях такіх вядомыхпаэтаў Валожынскай і Івянецкай зямлі, як Іван Міхайлавіч Асіпацкі, Іван Аляксандравіч Вальчэўскі, Сяргей Сяргеевіч Маляўскі, Марыя Антонаўна Шакун, Дзмітрый Геранімавіч Краскоўскі

Прысутныя засталіся задаволенымі сустрэчай. І як пасля адзначыла адна з удзельніц: “Я нават і не ўяўляла, што ў нас такія таленавітыя людзі”. Таму ўсе аднадушна выказалі пажаданне адрадзіць добрае пачынанне і наладжваць сустрэчы-знаёмствы і надалей.

Задайте вопрос