Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Не пакідайце дзяцей адных!» заклікалі ратавальнікі ў Валожыне

12.05.2021

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага свавольствы з агнём і гібелі дзяцей на пажарах, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей і забеспячэння іх агульнай бяспекі ў Валожынскім раёне праходзіць акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

Першы з чатырох этапаў прайшоў у фізкультурна-аздараўленчым комплексе. Юных наведвальнікаў і іх бацькоў яшчэ на ўваходзе сустракала роставая лялька «Ратавальнік», якая запрашала ўсіх прыняць удзел у конкурсах, віктарынах і гульнях. А іх у гэты дзень было не мала. Ратавальнікі і іх юныя памочнікі нагадвалі дзецям важныя правілы бяспекі, а іх бацькам аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду.

- Мне больш за ўсё спадабалася гульня «Знайдзі пару». Вельмі цікава. Ды і ўдваіх з дзіцем можна гуляць, што вельмі важна. Мы з мужам заўсёды стараемся ў гульнявой форме навучаць сына правілам бяспекі, так ён лепш засвойвае. Сёння мы з ім прайшлі чарговае навучанне. Ды і я не толькі памяць сваю і ўважлівасць праверыла, але і шмат новага і карыснага даведалася, - пракаментавала тое, што адбываецца адна з удзельніц акцыі.

Кожны, хто наведаў мерапрыемства, атрымаў карысныя і патрэбныя веды, а таксама сувенірную і навучальную наглядна-выяўленчую прадукцыю ад ратавальнікаў.

Задайте вопрос