Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вокны Перамогі ў бібліятэцы

12.05.2021

Выкарыстанне вокнаў для арганізацыі экспазіцый рознага зместу - кніжных і фотавыставаў, для размяшчэння звестак аб бібліятэцы і яе паслугах – дастаткова новая форма працы для бібліятэкі, такім чынам, бібліятэка пашырае сваю інфармацыйную прастору, робячы крок на вуліцу, насустрач сваім чытачам.

Да Дня Перамогі супрацоўнікі Валожынскай цэнтральнай бібліятэкі ўпрыгожылі вокны малюнкамі жураўлёў, святочнымі паштоўкамі і плакатамі, надпісамі, прысвечанымі перамозе савецкага народа над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне. Прыгожыя і абноўленыя вокны не проста ствараюць святочную атмасферу для жыхароў горада, але і становяцца сімвалам яднання ў вялікі для нас Дзень Перамогі, магчымасцю выказаць падзяку нашым ветэранам.

Задайте вопрос