Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Паважаныя чытачы!

13.05.2021

Валожынская дзіцячая бібліятэка рада паведаміць вам, што кніжныя паліцы папоўніліся шэрагам кніг вядомых расійскіх і замежных пісьменнікаў. Гэта мастацкая літаратура, напісаная ў розных жанрах. Чытачы змогуць выбраць для сябе новую кнігу на любы густ.

Прапануем юным чытачам серыю «Добрыя гісторыі пра звяратаў» брытанскай пісьменніцы Холі Веб. Кнігі прызначаны для чытання дзецьмі 6+. У добрай кнізе заўсёды ёсць месца загадкам. Серыя кніг Холі Веб апавядае пра прыгоды абаяльнай дзяўчынкі-дэтэктыва Мейзi Хiтчынс і яе пацешнага шчанюка Эдзі. Займальныя гісторыі вучаць любові, добрым, беражлiвым адносінам да хатніх гадаванцаў.

Кнiстэр - сусветна вядомы нямецкі пісьменнік, кнігі якога перакладзены на 40 моў. Яго гісторыі, якія былі не раз экранізаваны, любяць дзеці з розных краін. Самая папулярная серыя аўтара «Чараўніца Лілі». Лілі - звычайная дзяўчынка. Але толькі на першы погляд. На самай справе яна захоўвае вялікі сакрэт! Лілі заўсёды марыла стаць класным сышчыкам. Але для гэтага ёй давядзецца зноў скарыстацца кнігай загавораў... Куды ж прывядуць яе магічныя пошукі?

Серыя кніг Г. Хергета і Н. Рэнгера пра прыгоды сяброў «Моцарт і Рабінзон». Моцарт і Рабінзон - лепшыя сябры. У доме каля поля жыве мышонок Моцарт Дамавік. Ён упэўнены, што Месяц зроблены з каменя. У полі каля дома жыве мышаня Рабінзон Палявы. Ён настойвае, што ён з сыру. І абодвум не трываецца даказаць сваю правату. Вось толькі як? Вядома, зрабіць ракету і паляцець на Месяц! Або амаль на Месяц…

Казкі і вершы Святланы Бахновай, Валянціны Паліканінай вучаць дзяцей добрым адносінам да навакольных, дружбе, працавітасці і іншым карысным для жыцця якасцям.

Мы спадзяемся, што гэтыя і многія іншыя кнігі знойдуць сваіх чытачоў у бібліятэцы. Прыемнага вам чытання!

Задайте вопрос