Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Семінар-трэнінг «Фарміраванне каманды для працы ў педагагічным праекце»

13.05.2021

12 мая 2021 года ў ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» адбыўся семінар-трэнінг «Фарміраванне каманды для працы ў педагагічным праекце «Вывучэнне гісторыка-культурнай спадчыны краю з дапамогай узаемадзеяння з соцыумам. Фердынанд Рушчыц - майстар пэндзля з Багданава». Удзельнікам семінара былі прадстаўлены фатаграфіі з сямейнага альбома Рушчыца, копіі дзённікаў, архіўныя дакументы, матэрыялы пленэраў і мяркуемыя аб'екты аднаўлення сядзібы.

Удзельнікі семінара былі не толькі слухачамі, але і актыўнымі распрацоўшчыкамі. Праца ў камандах дала магчымасць праявіць ініцыятыву, творчыя задумкі, каб увасобіць ідэі ва ўкараняемы этап праекта.

Семінар-трэнінг падрыхтавала і правяла педагог дадатковай адукацыі, каардынатар праекта А. А. Макарэвіч.

Задайте вопрос