Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Творчая сустрэча і дэманстрацыя фільма «Лёс дыверсанта»

14.05.2021

У рамках святкавання 76-годдзя Перамогі Савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў кінатэатры «Юнацтва» г. Валожына адбылася творчая сустрэча і дэманстрацыя фільма «Лёс дыверсанта», вытворчасць Расія, Беларусь, 2021г., драма, біяграфія.

Фільм «Лёс дыверсанта» заснаваны на рэальных падзеях. Гісторыя пра подзвіг беларускага падпольшчыка і арганізатара найбуйнейшай дыверсіі ў Асіповічах у гады Вялікай Айчыннай вайны Фёдара Крыловіча.

На мерапрыемства прысутнічалі: Русакевіч Рыгор Мікалаевіч, старшыня Валожынскага раённага савета ветэранаў вайны ў Афганістане; Штэйнер Наталля Сямёнаўна - сябра беларускага саюза журналістаў.

Навучэнцы ліцэя, трох гарадскіх і дзесяці сельскіх школ прынялі ўдзел у мерапрыемстве. У глядзельнай зале кінатэатра прысутнічала 256 чалавек.

Творчую сустрэчу правёў Віктар Васільеў. Акцёр тэатра і кіно, лаўрэат нацыянальнай прэміі, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Цікавая гутарка з гледачамі пра сцэнар, аб здымках фільма, акцёрах згуляўшых у фільме «Лёс дыверсанта». Гледачы, прысутныя на мерапрыемстве, паводзілі сябе актыўна, задавалі шмат пытанняў акцёру і выказалі жаданне зрабіць фота з акцёрам. Віктар Васільеў раздаў плакаты фільма з аўтографамі самым актыўным гледачам.

Прэм'ера фільма «Лёс дыверсанта» ўразіла прысутных гледачоў і нікога не пакінула раўнадушным.