Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэспубліканская акцыя «Мая сям'я - мая краіна», прымеркаваная да святкавання Дня сям'і

14.05.2021

З 10.05. 2021 года па 15.05.2021 года ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я - мая краіна», прымеркаванай да святкавання Дня сям'і, ва ўстановах адукацыі Валожынскага раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў. Для навучэнцаў 1-11 класаў прайшлі тэматычныя класныя гадзіны «Дзень сям'і, любові і вернасці», спартыўныя гульні для навучэнцаў пачатковай школы і іх бацькоў «Сямейны футбол», сямейны праект «Лісты любячым бацькам» быў арганізаваны для навучэнцаў 5 класаў, стварэнне калекцыі лайфхакаў «Рэцэпты шчаслівай сям'і» з размяшчэннем на сайтах устаноў адукацыі.

Прайшоў конкурс малюнкаў «Сям'я, сагрэтая любоўю» сярод навучэнцаў 1-4 класаў, самыя актыўныя прынялі ўдзел у чэленджы # рецептысчастливойсемьи, многія бацькі падтрымалі акцыю па пасадцы «Сямейнае дрэва»

Гэтыя мерапрыемствы спрыялі ўсведамленню дзецьмі павагі адзiн да аднаго, умацаванню ўзаемасувязі ў сям'і і фарміраванню станоўчых адносін да сямейных каштоўнасцей, выхаванню паважлівага стаўлення да бацькоў.

14 мая ў ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Валожына» адбылася сустрэча з урачом-гігіеністам ДУ «Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» Грыко I. Ю.

Класныя кіраўнікі, спецыялісты службы СППС змаглі арганізаваць і ўцягнуць у праводзiмыя мерапрыемствы не толькі дзяцей, але і бацькоў, што спрыяла фарміраванню паважлівага стаўлення да сваёй сям'і, родным і блізкім людзям, выхаванню адказных адносін да даручанай справы, стварэнню добразычлівай атмасферы, умацаванню даверных адносін паміж дзецьмі і бацькамі.