Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Месца Венеры заняў прэзідэнцкі бычок - Аляксандр Лукашэнка і фермер Валожыншчыны абмяняліся падарункамі

01.06.2021

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і ўладальнік асабістай падсобнай гаспадаркі Аляксандр Швідкі абмяняліся падарункамі. Рыжанькая цялушачка Венера, што да нядаўняга часу належала фермеру, «пераехала» ў сталіцу, а яе месца ў вясковым хляве заняў бычок з прэзідэнцкага падворка. Па звестках МЛЫН.BY.

- Клопатаў з ім - ніякіх, - распавядае Аляксандр МЛЫН.ВУ — прывык хутка, паводзіць сябе міралюбна, на апетыт не скардзіцца. Поiм мы свайго пастаяльца з соскi, з задавальненнем холім і песцім, вось толькі імя пакуль не далі. Хоць, суседзі адзін варыянт ужо прапанавалі: Мітрафан.

- Як жа ён да вас трапіў? - цікаўлюся ў мужчыны.

- 14 мая прадаваў на сталічным рынку «Валяр'янава» малочныя прадукты з падсобнай гаспадаркі — успамінае Алексадр. - Як раз у гэты дзень яго наведваў прэзідэнт. - На імгненне спыніўся каля гандлёвага месца, паглядзеў прадукцыю, пацікавіўся, колькі ў мяне кароў. Дзесяць, кажу, плюс столькі ж пакрытых цялушак, так што хутка будзе 20. «А ў мяне адзінаццаць», - кажа Аляксандр Рыгоравіч, і тут жа цікавіцца пародай жывёл.

Праз некалькі хвілін «згаварыліся» абмяняцца племяннымі ўзорамі жывёлы. Я, прызнацца, верыў і не верыў. Прэзідэнт усё-ткі, вунь колькі ў яго спраў. А тут вазьмі, і патэлефануй Наталля Эйсмант. Рыхтуйцеся, маўляў, Аляксандр Уладзіміравіч, бычок галштынскай пароды едзе да вас.

У якасці зваротнага падарунка фермер адправіў у сталіцу цялушачку «Венеру».

Усе жывёлы ў яго джэрсейскай і айршырскай пароды кароў, якая вельмі папулярна дзякуючы асаблівым уласцівасцях малака: у ім вельмі нізкае ўтрыманне саматычных клетак. Плюс да ўсяго гэты прадукт мае высокую базавую тлустасць і бялковасць, а яшчэ вельмі добрыя смакавыя паказчыкі.

Купляў жывёл Аляксандр Швідкі маленькімі цялушачкамі, і перавозіў у Валожынскі раён з Віцебскай вобласці. Больш нідзе такой пароды кароў у Беларусі на той момант яшчэ не разводзілі.

У вёсцы Забрэззе, дзе купіў сабе невялікі хутар, а затым і кватэру ў двухпавярховым цагляным доме, яго прынялі і зразумелі не адразу. Маўляў, песціцца мужык, грошы не ведае куды падзець. Ну які гаспадар можа атрымацца са сталічнага жыхара, ды яшчэ без адукацыі?

А ён не «кіс» і не скардзіўся. Шмат працаваў днём, да ночы заседжваўся за спецыяльнай літаратурай увечары, і ссунуў-такі справу з месца.

— Добры ён мужык, талковы, — характарызуюць Аляксандра суседзі. - А жывёл як любіць!

І тут жа ўдакладняюць:

- Хоць, у іх усе ў сям'і такія. З раніцы да самага вечара важдаецца з жывёламі жонка Ірына, падчас вялікіх летніх канікул да яе далучаюцца дочкі - школьніцы Соня і Аліса. Разам робяць тварог і смятану, вараць сыры, якія прадаюць у сталіцы.

— Не стаміліся ад штодзённай сельскай працы? - пытаюся ў мужчыны.

- Я ж яшчэ толькі пачынаю — з усмешкай кажа ён. — Вось, думаю абзавесціся ўласнай фермай, паколькі жывёла ў адрынах ужо змяшчаецца з цяжкасцю. У нас жа не толькі каровы, ёсць і іншая жыўнасць. Напрыклад, козы. Малако ад якіх не менш карыснае, а сыры — смачныя.

Аўтар артыкула: Марына Сліж

Аўтар фота: Аляксей Платко