Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Выконвай правілы – пазбегнеш бяды

03.06.2021

Па ўсёй рэспубліцы адгучалі апошнія званкі і для дзетвары школьнага ўзросту пачалася самая любімая пара – летнія канікулы. Для таго, каб адпачынак прайшоў бяспечна, супрацоўнікі ДАІ распрацавалі спецыяльны комплекс мерапрыемстваў. Сярод іх сумесныя акцыі з юнымі інспектарамі дарожнага руху.

На мінулым тыдні старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС Вадзім Пасека і выхаванкі аб’яднання па інтарэсах цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Бяспечны свет дзяцінства” (кіраўнік – Людміла Лысенка) Маргарыта Мянцюк і Аляксандра Янковіч аднавілі папярэджваючыя надпісы ля ўваходаў ва ўстановы адукацыі Валожына. Мы засталі юных ЮІДаўцаў і прадстаўніка праваахоўных органаў на вуліцы Гагарына ля дзіцячага сада № 5, калі яны з дапамогай трафарэта спецыяльнай фарбай аднаўлялі надпіс “Вазьмі дзіця за руку!” і “Здымі навушнікі!”. Амаль адразу пасля заканчэння работы ля варот установы адукацыі з’вілілася пара дзяўчынак. Сямнаццацігадовая выхаванка СШ № 1 Валерыя Акушэвіч забірала дадому малодшую сястрычку – выхаванку старэйшай групы Варвару. Дзяўчынкі ўжо ад дзвярэй дзіцячага сада крочылі, узяўшыся за рукі, і навушнікаў пры іх не было, аднак яны разам заўважылі, што кожны дзень назіраюць, як іх равеснікі і дарослыя людзі парушаюць правілы. Таму нагадваць пра іх выкананне неабходна. Старэйшая сястра ўпэўнена: чым больш прафілактыкі, тым меншая верагоднакнасць няшчасных выпадкаў.

Як паведаміў Вадзім Іванавіч, зараз на Валожыншчыне праводзіцца акцыя “Пешаход”. Падчас яе супрацоўнікі ДАІ надаюць вялікую ўвагу пераходу вуліц пешаходамі і таму, як выконваюць правілы на пешаходных пераходах вадзіцелі аўтамабіляў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара