Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Старт летняй аздараўленчай кампаніі

04.06.2021

Лета — гэта пара года, якую з нецярпеннем чакаюць дзеці. Лета - гэта мора незабыўных уражанняў, новых знаёмстваў, неверагодных прыгод і, вядома ж, актыўнага адпачынку. Чаго ж чакаюць хлопчыкі і дзяўчынкі ад летняга адпачынку? Каб вакол кіпела жыццё, каб некалі было сумаваць. Ім патрэбны захапляльныя прыгоды, новыя знаёмствы, дзіўныя падарожжы. Ім трэба, каб кожны дзень здараўся маленькі цуд, а лепш - адразу некалькі.

Аздараўленчыя лагеры з дзённым знаходжаннем дзяцей, якія пачнуць сваю працу на базе ўстаноў адукацыі раёна, абяцаюць выхаванцам цікавыя знаёмствы і сустрэчы, яркія эмоцыі і ўражанні, магчымасці зносін з сябрамі, удзел у разнастайных мерапрыемствах.

У аздараўленчым лагеры «Крынічка» з дзённым знаходжаннем дзяцей на базе ДУА «Пяршайскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» на працягу ўсёй змены разам з Дзядком-Лесавічком хлопцы адправяцца ў падарожжа па родным краі, у якім пазнаёмяцца з гісторыяй і прыродай сваёй малой радзімы. Прымуць удзел у спартыўна-забаўляльных конкурсных праграмах і прафарыентацыйных экскурсіях.

У аздараўленчым лагеры «Сузор'е» на базе ДУА «Гімназія № 1 г. Валожына» на працягу ўсёй змены будзе рэалізаваны праект «У краіне здароўя» спартыўна-аздараўленчага кірунку. Для 100 хлопцаў у лагеры пройдуць цікавыя і займальныя мерапрыемствы: вясёлы пікнік «У шлях дарогу збірайся, за здароўем адпраўляйся», фестываль вырабаў «Цуды для людзей з непатрэбных рэчаў», спартыўнае спаборніцтва «Мой вясёлы звонкі мяч», танцавальныя імправізацыі «Мегапазітыў», акварэльнае фэнтэзі «На грэбні хвалі» і многае іншае.

Усе мерапрыемствы накіраваны на ўмацаванне фізічнага здароўя, раскрыццё творчага патэнцыялу і стварэнне цікавага і актыўнага адпачынку і аздараўлення для дзяцей.

На базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына» арганізавана работа дзіцячага аздараўленчага лагера «Крынічка». Гэта цэлы горад, у якім яго галоўныя жыхары - дзеці. Хлопцы змогуць набрацца сіл і адпачыць перад чарговым навучальным годам. Кірунак працы – гісторыка-этнаграфічны.

У аздараўленчым лагеры плануецца рэалізацыя праграмы «У пошуках чароўнай кветкі» ў рамках інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурнай тэхналогіі для пашырэння і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі».

Для таго, каб стаць уладальнікам чароўнай кветкі, трэба адправіцца ў падарожжа на цягніку «Крынічка», перамагчы ў розных выпрабаваннях, актыўна прымаць удзел у мерапрыемствах, спыніцца на станцыях «Гульнявая», «Родная мова», «Беларускія народныя традыцыі», «Цікавыя падарожжы», «Сапраўдныя ўмельцы». Тая каманда (атрад), якая за час падарожжа набярэ больш за ўсіх ачкоў, стане пераможцам і атрымае чароўную кветку (галоўны сюрпрыз змены).