Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Мы сустракаем лета!»

11.06.2021

Выязное мерапрыемства «Мы сустракаем лета!» прайшло для сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей з расстройствам аўтыстычнага спектру. Мерапрыемства было арганізавана спецыялістамі цэнтра на экалагічнай сцежцы «Белакорац».

Спецыялістам дзяржаўнай прыродна-ахоўнай установы «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі» Ларысай Кулак праведзена экскурсія пра жывёл і раслін пушчы. Бацькі з дзецьмі з цікавасцю слухалі апавяданні пра жывёл: вавёрачак, мурашак, зайчыкаў і г.д., а таксама ў поўнай меры нацешыліся прыгажосцю прыроды.

Пасля пазнавальнай экскурсіі, гасцей чакаў пікнік на свежым паветры: гатавалі барбекю, заварвалі гарбату з лекавых траў.

Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі падарункавыя наборы, спонсарамі якіх выступілі га «БелАI», ГА «Беларускі фонд міласэрнасці і здароўя».

Мерапрыемства прайшло ў цёплай і сяброўскай атмасферы.

Па дарозе дадому была нечаканая сустрэча з жыхарамі пушчы - тарпанавіднымі коньмі і зграяй жураўлёў.

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос