Унікальнае выданне з ажываючымi і аб'ёмнымі каляровымі ілюстрацыямі адкрывае першую ў Беларусі серыю дзіцячых пазнавальных кніг з дапоўненай рэальнасцю (AR) у фармаце відэа і інтэрактыўных 3D-гульняў - «Жывая гісторыя». Пры дапамозе планшэта або смартфона, юны чытач зробіць віртуальнае падарожжа па вулачках старажытнага шумерскага горада, убачыць Вавілон і вісячыя сады Семіраміды, наведае піраміды Гізы, пазнае шмат новага і цікавага аб самых старажытных усходніх цывілізацыях. Кніга дае зразумелыя і ёмістыя адказы на найважнейшыя пытанні сусветнай гісторыі.
Прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама для іх бацькоў і ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Старажытнага свету.
Суперсучаснае выданне з ажываючымi малюначкамі і маляўнічымі каляровымі ілюстрацыямі ў серыі дзіцячых пазнавальных кніг з дапоўненай рэальнасцю (AR) у фармаце відэа і інтэрактыўных 3D-гульняў «Жывая гісторыя».
Юны чытач зробіць віртуальнае падарожжа па вулачках старажытных Афін, убачыць бітвы пры Фермапілах і Марафоне, наведае легендарную Трою, пазнае аб міфічных персанажах: Мінатаўры, Геракле, лернейскай гідры, кентаўрах, цыклопах і многіх іншых.
Прызначана для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама для шырокага кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Старажытнага свету.
Чакаем вас за цікавымі кнігамі для добрага настрою!


