Навучэнцы 5-6-ых класаў гімназіі №71 горада Гомеля, якія адпачываюць у дзіцячым санаторыі «Налібоцкая пушча», наведалі Валожынскі краязнаўчы музей. Хлопцы пазнаёміліся з прадметамі сялянскага побыту нашых продкаў першай паловы 20 ст. у «Беларускай хаце», даведаліся шмат цікавага пра флору і фаўну заказніка «Налібоцкі». Экскурсія суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй.