У займальнай форме з відэафільмамі госці распавялі дзецям пра небяспеку, якую тоіць у сабе агонь, і нагадалі аб захаванні правіл пажарнай бяспекі ў побыце. Належная ўвага была ўдзелена ўменню дзяцей правільна дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях. Велізарнае захапленне і цікавасць у дзяцей выклікала дэманстрацыя пажарнай тэхнікі, абсталявання, рыштунку. Хлопцы змаглі прымерыць баявую вопратку ратавальніка-пажарнага.






