Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» спяшаецца павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Навіцкую Валянціну Фёдараўну

05.07.2021

Дата 3 ліпеня гэта свята непарыўна звязана з адной з найважнейшых падзей айчыннай гісторыі - вызваленнем Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І вось, каторы раз дзяржаўная ўстановы адукацыі «Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» спяшаецца павіншаваць ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Навіцкую Валянціну Фёдараўну.

Ад асобы ўстановы намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Марына Міхайлаўна Віршыч разам з навучэнкай вучэбнай групы № 19-39 Ажгірэй Надзеяй мелі магчымасць сказаць словы падзякі Навіцкай Валянціне Фёдараўне.

- Мы свята шануем памяць нашых дзядоў і продкаў. Мы памятаем самаадданасць, непахісную стойкасць, адвагу, праяўленую ў годзе вайны. Кожнага з нас перапаўняе не толькі пачуццё гонару за вашы беззваветныя подзвігі, але і бязмерная падзяка за мірнае неба над галавой.

У сваю чаргу, Валянціна Фёдараўна ў які раз з болем у вачах расказвала пра тое, як два гады прабыла ў канцлагеры і дзякавала за аказаную ўвагу.

Задайте вопрос