Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Правілы, якія дапамогуць вам захаваць здароўе на адпачынку

06.07.2021

Валожынскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі нагадвае, што згодна з рашэннем Валожынскага райвыканкама ад 16.03.2021 г № 599 «Аб мерах па паляпшэнні аховы жыцця людзей на водных аб'ектах і падрыхтоўцы да купальнага сезона 2021 года» на тэрыторыі раёна вызначаны для адпачынку і купання чатыры зоны адпачынку: «Валожынскае вадасховішча» в.Гардынава, «Сакаўшчына» в.Сакаўшчына, «Жоўты бераг» ў раёне в.Бунi, «Пагарэлка» у раёне в.Пагарэлка.

Збіраючыся на адпачынак у Валожынскім раёне або любым кутку Рэспублікі Беларусь, неабходна выконваць шэраг правілаў, якія дапамогуць вам захаваць здароўе:

  • пры выбары месцаў адпачынку неабходна звярнуць увагу на добраўпарадкаванне пляжу: наяўнасць смеццязборнікаў, лавак, ценявых падстрэшкаў, кабінак для пераапранання, грамадскіх прыбіральняў.
  • збіраючыся на пляж, абавязкова трэба ўзяць з сабой галаўны ўбор, пітную ваду, ручнік, парасон. Загараць лепш пад парасонам у ранішнія і пасляабедзенныя гадзіны.
  • нельга піць ваду з вадаёма, мыць у ёй гародніну, посуд, паласкаць рот.
  • неабходна пазбягаць ужывання алкагольных напояў, тым больш нельга купацца ў стане алкагольнага ап'янення.
  • на пляжах не рэкамендуецца адпачываць і купацца з хатнімі жывёламі. Нельга кідаць і адстаўляць пасля сябе смецце, яго трэба выкідаць ў спецыяльна адведзеныя месцы.
  • купайцеся толькі ў спецыяльна абсталяваных і дазволеных для гэтых мэт месцах.
  • пры купанні ў вадаёмах не трэба дапускаць траплення вады ў рот. Калі гэта здарылася, рэкамендуем сачыць за ўласным здароўем. Пры пагаршэнні самаадчування неабходна звярнуцца ў медыцынскую ўстанову. Акрамя таго, пры трапленні вады ў рот вельмі важна адразу прапаласкаць рот бутыляванай вадой, гэта знізіць рызыку заражэння.
  • пасля купання ў вадаёмах неабходна прыняць душ або апаласнуцца вадой (можна нават з бутэлькі) прама на пляжы або працерці скуру антыбактэрыйнымі вільготнымі сурвэткамі або антысептыкам. Невялікую ёмістасць з антысептыкам варта заўсёды браць з сабой на пляж.

У мэтах прафілактыкі рэспіраторных і іншых інфекцый, уключаючы COVID-19 (каранавірусная інфекцыя) у зонах адпачынку рэкамендуецца:

выконваць правілы сацыяльнага дыстанцыяваньня, гігіены рук, рэспіраторны этыкет;

браць з сабой свежапрыгатаваныя прадукты ў індывідуальнай чыстай упакоўцы;

для піцця, мыцця садавіны і агародніны выкарыстоўваць пераважна бутыляваную ваду.

Валожынскім РЦГіЭ штотыдзень праводзіцца кантроль якасці вады водных аб'ектаў, якія выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыйных мэтах. Да пачатку купальнага сезону (май) і ў перыяд купальнага сезону даследавана 199 пробаў на прадмет адпаведнасці ўстаноўленым параметрмх бяспекі вады паверхневых водных аб'ектаў. Усе даследаваныя пробы адпавядаюць гігіенічным нарматывам і вада водных аб'ектаў зон адпачынку раёна бяспечная для купання і плавання.

За перыяд з 01.06.2021 года па цяперашні час эксплуатацыя зон адпачынку на водных аб'ектах раёна не абмяжоўвалася, не забаранялася, не прыпынялася. Купанне ў водных аб'ектах зон адпачынку не забаранялі.

Маніторынг за ўтрыманнем зон адпачынку на водных аб'ектах працягнецца.

Памочнік урача-гігіеніста

Валожынскага РЦГіЭ Г. Шалакова