Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы абласнога аб'яднання прафсаюзаў

13.07.2021

Арганізацыя працы падчас уборачнай кампаніі і захаванне аховы працы і тэхнікі бяспекі - такія пытанні маніторыла рэйдавая група тэхнічнай інспекцыі працы абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

Тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лесу Сянкевіч Валерый Васільевіч і старшыня Валожынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Адамовіч Вікенцій Мікалаевіч 12 ліпеня наведалі сельгаспрадпрыемствы Валожынскага раёна: КСУП «Пяршаі-2014», ААТ «Агра-Дубінскае», ААТ «Багданоўскі». Асаблівая ўвага ў ходзе маніторынгу надавалася рамонтным майстэрням, сушыльным комплексам па пытаннях аховы працы, стварэнню для работнікаў бяспечных умоў працы, выкананню бытавых і санітарных норм, забеспячэнню работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны і спецадзеннем.

Перад рэйдавай групай не ставілася задача пакараць за наяўныя недахопы і парушэнні, а дапамагчы разабрацца і пераканаць работнікаў у важнасці выканання нормаў тэхнікі бяспекі, што, пасля, можа выратаваць чалавечае жыццё.