Валожынскі краязнаўчы музей наведалі дзве групы дзяцей, якія адпачываюць у спартыўна-аздараўленчым лагеры «Алімпіец» на базе ФАКа. Для іх было праведзена экападарожжа «Таямніцы Налібоцкай пушчы». Хлопцы пазнаёміліся з рэдкімі насельнікамі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» і даведаліся шмат цікавага з жыцця жывёл і птушак нашага краю. Інфармацыя дапаўнялася яркімі слайдамі.


