Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Фотаакцыя «Літаратурнымі сцежкамі Міншыны»

15.07.2021

Міншчына падарыла нам такіх выбітных класікаў беларускай літаратуры як Янка Купала і Якуб Колас, Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля, Кандрат Крапіва і Кузьма Чорны. У літаратурных творах пісьменнікаў-ураджэнцаў заключанаа культурная спецыфіка месца, дзе нарадзіўся, жыў ці працаваў пісьменнік. Вывучэнне літаратурнага краязнаўства дазваляе нам вывучыць культурны падтэкст краю, звязанага з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка-ураджэнца.

На тэрыторыі Мінскай вобласці знаходзяцца 10 літаратурных музеяў, у якія прыязджаць не толькі цікава, але і модна. Паветра ў такіх музеях прасякнута творчасцю, у іх лунае натхненне і дух твораў. У гонар пісьменнікаў-ураджэнцаў называюцца вуліцы, называюцца ўстановы культуры і адукацыі, усталёўваюцца памятныя дошкі, шыльды і помнікі.

Мы прапануем вам паўдзельнічаць у нашай фотаакцыі «Літаратурнымі сцежкамі Міншыны» і сабраць разам усе літаратурныя месцы Мінскай вобласці, успомніць даўно знаёмыя і знайсці новыя. Прайсціся літаратурнымі маршрутамі, знайсці і наведаць зацішныя літаратурныя куткі, а таксама даведацца імёны і пазнаёміцца з творчасцю класікаў і сучаснікаў.

Задайте вопрос