Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Свята мыльных бурбалак

16.07.2021

У ДУА "Дашкольным цэнтры развіцця дзiцяцi г.п. Івянец" прайшло займальнае, вясёлае свята мыльных бурбалак. Сонечнае, цёплае надвор'е і невялікі ветрык былі памочнікамі ў феерверку бурбалак. Пераліваючыся кветкамі вясёлкі, бурбалкі падымаліся ў неба. Было цікава назіраць, як дзеці бегалі па паляне і лавілі іх. На працягу свята дзеці гулялі ў гульні, чыталі вершы, спявалі песні, адгадвалі загадкі. Героі свята - клоўн Клепа і Гоша, дапамаглі знайсці дзецям скарб. Дзеці былі ў захапленні і атрымалі масу станоўчых эмоцый.

Інфармацыю падрыхтаваў намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці Г. С. Скіба