Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Вялікі клопат - малой рацэ

16.07.2021

У 2017-2018 гг. на базе аграсядзібы «За масточкам» у вёсцы Замасцяны Валожынскага раёна была адкрыта iнклюзіўная пляцоўка для назірання за птушкамі. У рамках мясцовай ініцыятывы «Птушка ў аб'ектыве» на беразе Сакаўшчынскага вадасховішча (рака Заходняя Бярэзіна) была пабудавана назіральная пляцоўка, закуплена абсталяванне - біноклі, падзорныя трубы, фотаапараты, мультымедыйнае абсталяванне. Пажылыя людзі і інваліды, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», з самага пачатку прымалі актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні пляцоўкі, бо цэнтр быў партнёрам праекта. З тых часоў пажылыя людзі ўзялі шэфства над пляцоўкай.

15.07.2021 года ў рамках работы экалагічнай адукацыйнай праграмы «Эка-узрост. Эка-жыццё» пажылымі грамадзянамі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту цэнтра, на беразе вадасховішча праведзена дабрачынная экалагічная акцыя па ўборцы тэрыторыі вакол месца назірання за птушкамі. Акцыя прайшла пад дэвізам: «Вялікi клопат − малой рацэ». Пажылыя людзі ачысцілі бераг ад смецця, прывялі ў парадак альтанку і прылеглую тэрыторыю, паназіралі за птушкамі з дапамогай высокадакладнай оптыкі. Нашы пенсіянеры лічаць, што назіранне за жыццём птушак - не толькі адно з самых чалавечных хобі, але і карысны для псіхікі вольны час, які не ставіць перад людзьмі ніякіх рамак і разам з тым фармуе пазіцыю здаровага ладу жыцця і актыўнага даўгалецця.