Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Валожынскі раён стаў лідэрам па росце інтэрнэт-трафіку ў Мінскай вобласці

20.07.2021

Паводле інфармацыі life:), у чэрвені гэтага года на Валожыншчыне заўважылі імклівы рост трафіку. Абаненты аператара ў чэрвені сталі «пампаваць» на 141% больш у параўнанні з маем.

Гэта самы высокі паказчык па росце трафіку ў Мінскай вобласці за май–чэрвень 2021 года. На другім месцы Мядзельскі раён - 83%, на трэцім Бярэзінскі - 73 %.

Рэкордны рост трафіку мабільны аператар тлумачыць устаноўкай новых базавых станцый. У маі-чэрвені на тэрыторыі Валожынскага раёна life:) павялічыў колькасць базавых станцый з 1 да 22. У выніку паляпшэнняў плошча 4G-пакрыцця на Валожыншчыне вырасла ў 13,6 разы, а колькасць жыхароў – для якіх стаў даступны 4G, - больш чым у 2 разы.

Новыя базавыя станцыі працуюць у частотным дыяпазоне 800 МГц. Ён валодае вялікім радыусам дзеяння - дазваляе эфектыўна забяспечыць пакрыццё сельскай мясцовасці і палепшыць сігнал 4G унутры будынкаў.

Самым «інтэрнэтным» месцам Валожынскага раёна стала вуліца Камсамольская ў цэнтральнай частцы Валожына - менавіта там, недалёка ад парку, знаходзіцца самая «пампуючая» кропка.

Валожынскі раён - не адзіны, якi закранулі паляпшэннi сеткі. Усяго ў маі-чэрвені гэтага года на тэрыторыі Мінскай вобласці аператар устанавіў больш за 300 новых базавых станцый. Праект кампанія рэалізуе ў партнёрстве з інфраструктурным аператарам beCloud.